Андрэй Ігаравіч Шаракоў

беларускі футбаліст

Андрэй Шаракоў (нар. 10 лістапада 1982, Брэст) — беларускі футбаліст, нападнік.

Футбол
Андрэй Шаракоў
Поўнае імя Андрэй Ігаравіч Шаракоў
Нарадзіўся 10 лістапада 1982(1982-11-10)[1] (42 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 186 см
Вага 83 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2002 Беларусь Дарыда (Ждановічы) 29 (4)
2003 Беларусь Зорка-ВА-БДУ (Мінск) 14 (0)
2004—2006 Беларусь Дынама (Брэст) 33 (4)
2006   Беларусь Мікашэвічы 23 (15)
2007—2009 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 64 (29)
2009 Азербайджан Сімург (Загатала) 7 (0)
2010—2011 Беларусь Мінск 53 (10)
2012 Беларусь Гомель 20 (6)
2013 Беларусь Славія (Мазыр) 15 (1)
2013—2016 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 76 (22)
2016 Беларусь Прамень (Мінск) 10 (2)
2017 Беларусь Белшына (Бабруйск) 26 (6)
2018 Беларусь Узда 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Клубная кар’ера

правіць

Выхаванец мінскага РЦАП-БДУ, пачынаў кар’еру ў «Дарыдзе» і «Зорцы-ВА-БДУ», з 2004 года быў іграком брэсцкага «Дынама». У 2006—2009 гадах чатыры сезоны запар з’яўляўся найлепшым бамбардзірам свайго клуба: спачатку «Мікашэвічаў», потым «Тарпеда».

У 2009 годзе правёў палову сезона ў азербайджанскім «Сімургу». У 2010 годзе вярнуўся ў Беларусь, стаў іграком «Мінска».

У сезоне 2012 гуляў за «Гомель», а ў пачатку 2013 года перайшоў у мазырскую «Славію»[2]. Быў асноўным іграком мазырскага клуба. У жніўні 2013 года кантракт са «Славіяй» быў разарваны, і Шаракоў перайшоў у «Граніт»[3].

У «Граніце» замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка. Дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Гранітам»[4]. Улетку 2016 года пакінуў каманду з-за фінансавых праблем і падпісаў кантракт са сталічным «Промнем»[5], якому дапамог заняць трэцяе месца ў Першай лізе.

У студзені 2017 пачаў падрыхтоўку да новага сезона з «Промнем», аднак у лютым пакінуў каманду[6]. Неўзабаве далучыўся да бабруйскай «Белшыны», з якой у сакавіку падпісаў кантракт[7]. Пакінуў бабруйскі клуб па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года.

У ліпені 2018 года папоўніў склад другалігавай «Узды», дзе гуляў да канца года.

Дасягненні

правіць

Статыстыка выступленняў

правіць
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2000 Д3 Дарыда   23 3
2001 Д2 Дарыда   4 0
2002 Д2 Дарыда   2 1
2003 Д1 Зорка-ВА-БДУ   14 0
2004 Д1 Дынама   15 0
2005 Д1 Дынама   18 4
2006 Д2 Мікашэвічы   23 15
2007 Д1 Тарпеда   24 10
2008 Д1 Тарпеда   25 12
2009 (1) Д1 Тарпеда   15 7
2009/10 (1) Д1 Сімург   7 0
2010 Д1 Мінск   29 9
2011 Д1 Мінск   24 1
2012 Д1 Гомель   20 6
2013 (1) Д1 Славія   15 1
2013 (2) Д2 Граніт   15 7
2014 Д2 Граніт   25 9
2015 Д1 Граніт   22 3
2016 (1) Д1 Граніт   14 3
2016 (2) Д2 Прамень   10 2
2017 Д2 Белшына   26 6
2018 Д3 Узда   5 0

Крыніцы

правіць
  1. Andrey Sheryakov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Андрей Шеряков подписал контракт со "Славией" (руск.). football.by (1 лютага 2013). Праверана 18 красавіка 2024.
  3. Алексиян и Шеряков продолжат в "Граните" (руск.). football.by (15 жніўня 2013). Праверана 18 красавіка 2024.
  4. Дмитрий Климович и Павел Кирильчик стали игроками "Гранита" (руск.). football.by (12 лютага 2015). Праверана 18 красавіка 2024.
  5. Андрей Шеряков и другие новички «Луча» (руск.)(недаступная спасылка). 1liga.by. Архівавана з першакрыніцы 13 кастрычніка 2016.
  6. Шеряков покинул «Луч» (руск.). by.tribuna.com.
  7. Знакомимся: Андрей Шеряков (руск.). Афіцыйны сайт бабруйскай «Белшыны» (6 сакавіка 2017). Праверана 18 красавіка 2024.