Ала Андрэеўна Кожынава

беларускі мовазнаўца

Ала Андрэеўна Кожынава (17 снежня 1963, Мінск) — беларускі мовазнаўца. Доктар філалагічных навук (1999).

Ала Андрэеўна Кожынава
Дата нараджэння 17 снежня 1963(1963-12-17) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мовазнаўца
Навуковая сфера лексікалогія, паланістыка[d] і этналінгвістыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1999)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Нарадзілася ў 1963 годзе ў Мінску. Скончыла ў 1985 годзе філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура», у 1988 годзе аспірантуру.

З 1988 года працавала на кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ, з 2002 года прафесар.

У 1997 годзе стажыравалася ў Рурскім універсітэце (Бохум, Германія), у 2000 г. — у Оксфардскім універсітэце (Вялікабрытанія), у 2001 чытала курс лекцый у Міжнароднай гуманітарнай школе Варшаўскага ўніверсітэта. Удзельнічала ў працы XI і XII міжнародных з’ездаў славістаў[1].

Навуковая дзейнасць

правіць

У 1989 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Лексічная структура тэксту», навуковы кіраўнік — прафесар А. Я. Супрун. У 1999 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Тэксты Кірыла Тураўскага. Семантыка і структура», навуковы кансультант — прафесар А. Я. Супрун[2].

Навуковыя працы па семантыцы старажытных славянскіх тэкстаў, этналінгвістыцы, аксіялогіі, пытаннях выкладання польскай мовы як замежнай. Сааўтар навучальных дапаможнікаў для ВНУ «Польская мова» (2000), «Польская мова: Практычны курс» (2001). Была арганізатаркай міжнародных навуковых канферэнцый па актуальных праблемах польскай мовы.

Зноскі

Літаратура

правіць