Перайсьці да зьместу

Сухумі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сухумі


Краіна: Грузія
Плошча:
  • 27 км²
Вышыня: 20 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+4
Паштовы індэкс: 384900, 6600
Нумарны знак: ABH
Геаграфічныя каардынаты: 43°0′13″ пн. ш. 41°1′9″ у. д. / 43.00361° пн. ш. 41.01917° у. д. / 43.00361; 41.01917Каардынаты: 43°0′13″ пн. ш. 41°1′9″ у. д. / 43.00361° пн. ш. 41.01917° у. д. / 43.00361; 41.01917
Сухумі на мапе Грузіі
Сухумі
Сухумі
Сухумі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.sukhumcity.ru/

Суху́мі, Суху́м (па-расейску: Сухуми, Сухум; па-грузінску: სოხუმი; па-абхаску: Аҟəа) — сталіца Абхазіі. Горад на ўзьбярэжжы Чорнага мора. Падчас Грузінска-абхаскага канфлікту ў пачатку 1990-х быў пашкоджаны. Насельніцтва — 43 700 чалавек (2003).

Гісторыя гораду налічвае больш за 2500 гадоў. Гэта адзін з найстаражытнейшых гарадоў сьвету. На месцы гораду да VI стагодзьдзя да н. э. была грэцкая калёнія Дыяскурыя (названая ў гонар братоў Дыяскураў), якая потым належала Пантыйскаму царству. Тапонім «Аку» сустракаецца ў грэцкім надпісе на залатых манэтах калхідзкай чаканкі (III—II стагодзьдзі да н. э.) і супастаўляецца з абхаскай назвай гораду — Акуа. Пазьней на гэтым месцы была пабудавана рымская крэпасьць Сэбастаполіс. З 736 году паселішча вядома пад назвай Цхум (ад абхаскай назвы «Гума») у складзе Абхаскага царства. У сярэднявеччы — горад Цхумі ў складзе Грузінскага царства, з другой паловы XVI стагодзьдзя — пад уладай туркаў: у 1724 пабудавана турэцкая крэпасьць Сухум-Кале на Чорным моры. Ад канца XVIII стагодзьдзя да 1808 і з 1864 — сталіца Абхазіі. У 1810 далучаны да Расеі, статус гораду атрымаў у 1848. Пасьля скасаваньня Абхаскага княства ў 1864 — цэнтар Сухумскага вайсковага аддзелу (вобласьці) у падпарадкаваньні Кутаіскага генэрал-губэрнатара, з 1866 — Сухумскай акругі Кутаіскай губэрні.

Пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 году, горад і ўвогуле Абхазія, былі заглынуты ў хаос грамадзянскай вайны. Недаўгавечнае бальшавіцкае кіраваньне было спынена ў траўні 1918 і Сухум быў уключаны ў Дэмакратычную Рэспубліку Грузія як рэзыдэнцыя аўтаномнай Народнай Рады Абхазіі і штаб-кватэра Грузінскага генэрал-губэрнатара. Чырвоная Армія і мясцовыя рэвалюцыянэры адваявалі горад у грузінскіх войскаў 4 сакавіка 1921, і абвясьцілі Савецкую ўладу. Сухум быў сталіцай Абхаскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі злучанай з Грузінскай ССР ад 1921 да 1931, калі ён стаў сталіцай Абхаскай Аўтаномнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў рамках Грузінскай ССР. У 1989 Сухум меў 110 000 жыхароў і быў аднім з самых пасьпяховых гарадоў Грузіі. Тут знаходзіліся шматлікія курортныя лецішчы Савецкіх лідэраў.

У 1989—1993 Сухум быў цэнтрам Грузінска-абхаскага канфлікту, які зруйнаваў большую частку гораду. Падчас Абхаскай аблогі Сухума (1992—1993), горад і яго навакольлі зьведалі амаль што штодзённыя паветраныя ўдары і артабстрэлы, са шматлікімі ахвярамі сярод цывільнага насельніцтва. 27 верасьня 1993 бітва за Сухум была скончана масавай кампаніяй па этнічнай чыстцы супраць грузінскага насельніцтва, якое складала бальшыню (Сухумская разьня), у тым ліку былі забіты чальцы Абхаскага ўраду (Жыўлі Шартава, Рауль Эшба і г. д.) і мэр Сухума Гурам Габіскірыя. Нягледзячы на тое, што горад быў часткова адноўлены, ён дагэтуль перажывае наступствы вайны, і не ўзнавіў сваю папярэднюю этнічную разнастайнасьць (да 1992 тут ужывалася 9 розных моваў).

У пэрыяд турэцкіх і арабскіх заваяваньняў (сярэднявечча), у сілу асаблівасьцяў фанэтыкі цюрскіх і арабскіх моваў, не прымаючых наяўнасьці пасьлядоўных зычных (ЦХ), адсутнасьці гуку «Ц» і яго пераход у гук «С», імя гораду паступова зьмяняецца — Цхум → Схум → Сухум (Сухум-кале («кале» — крэпасьць (цюрск.)).

Усталяваньне ўплыву ў рэгіёне Расейскай імпэрыі выклікала ўсталяваньне русыфікаваных назваў — Сухум, Батум. Абхаская назва гораду «Акуа» выкарыстоўваецца пасьля прыходу Савецкай улады, і не пераходзіць абхаскага моўнага арэала.

Са жніўня 1936, пасьля ўключэньня Абхазіі ў склад Грузінскай ССР у 1931, насіў афіцыйную назву Сухумі. 4 сьнежня 1992 на сэсіі Вярхоўнай Рады Рэспублікі Абхазія была адноўлена назва гораду Сухум.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ http://ugsra.org/abkhaziya-v-tsifrakh/2015-god.php