- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баршчэўскі.
Ляво́н Баршчэ́ўскі (. 4 сакавіка 1958 году) — беларускі філёляг, перакладнік, рэдактар, грамадзкі дзяяч і палітык, былы[1] старшыня Партыі БНФ і ГА БНФ Адраджэньне.
Лявон Баршчэўскі нарадзіўся ў Полацку. У 1975 годзе паступіў у Менскі пэдагагічны інстытут замежных моваў на спэцыяльнасьць нямецкая і ангельская мовы. Працаваў выкладнікам нямецкай і ангельскай моваў у роднай школе № 10 Полацку, потым у Наваполацкім політэхнічным інстытуце (цяпер — Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт). У 1987 годзе скончыў асьпірантуру пры Менскім пэдынстытуце замежных моваў, атрымаў ступень кандыдата філялягічных навук. У 1985 годзе Лявон Баршчэўскі разам зь Сяргеем Шупам стварыў у Менску клюб маладых перакладнікаў «Бабілён».
Перакладнік на беларускую мову клясычных эпічных твораў «Эпас пра Гільгамэша», «Іліяда» Гамэра, ананімнага эпасу народа майя-кічэ «Попаль-Вух»; перакладнік і ўкладальнік зборнікаў лірыкі Бэртальда Брэхта, Нікаляўса Ленаў, Сапфо, Ф. Петраркі, Ф. Гёльдэрліна, Я. Вырхліцкага, К. Кавафіса, Анакрэона, Ду Фу, Г. Экелёфа, Э. Кітэльсэна, Архілёха, Бабура, С. Стэйнара, Назыма Хікмэта, аль-Бухтуры, М. Цьвятаевай,Нэлі Закс, Р. Кэмпбэла, Сальваторэ Квазімада, М. К. Сарбеўскага, Г. Лоўсана; «Іліяды» Гамэра , зборнікаў выбранай прозы Г. Бёля (дзе зьмешчаны м. інш. яго пераклад рамана «Більярд а палове дзясятай»), Ф. Кафкі (улучна зь яго раманамі «Працэс», «Замак», «Зьніклы», выбранымі апавяданьнямі). Пераклаў трагедыі Эсхіла «Прыкуты Прамэтэй», «Пэрсы», Сафокла «Эдып-цар», Эўрыпіда «Мэдэя», камэдыі Арыстафана «Жабы», «Люсістрата», Мэнандра «Адлюднік», драму Фрыдрыха Шылера «Дон-Карлас», раманы Ёгана Вольфганга фон Гётэ «Пакуты маладога Вэртэра», Кнута Гамсуна «Голад», аповесьці Г. Мастоўскай-Радзівіл «Здань у Малым Замку», Астрыд Ліндгрэн «Усе нашы дзеці з Булербю», Яраслава Івашкевіча «Панны зь Вілька», паэмы Эдгара Алана По («Тамерлан»), Хаіма Нахмана Бяліка («У горадзе разьні»), К. І. Галчынскага («Баль у Саламона»), Ч. Мілаша («Маральны трактат», «Паэтычны трактат»), трактаты Плятона «Філеб», Арыстотэля «Паэтыка», Імануэля Канта «Пралегомэны да любой будучай мэтафізыкі», Г. В. Ф. Гегеля «Вучэньне аб паняцьці і Філязофская энцыкляпэдыя», Ф. В. Ё. Шэлінга «Філязофскія дасьледаваньні пра сутнасьць чалавечай свабоды», Э. Гусэрля «Філязофія як дакладная навука» , дзьве працы па навукавучэньні Ё. Г. Фіхтэ, «Ессе Homo» Ф. Ніцшэ, «Штудыі пра любоў і каханьне» Хасэ Артэгі-і-Гасэта, п’есы С. Мрожака («Танга»), Ю. Славацкага («Балядына»), Станіслава Высьпянскага («Вясельле» і «Варшавянка»), Сэм’юэла Бэкета («Ня-я»), Фрыдрыха Дурэнмата («Партрэт плянэты»), Вацлава Гаўла («Сьвята ў садзе»), Ў. Шэксьпіра («Макбэт»), кнігі нямецкіх гісторыкаў Р. Лінднэра («Гісторыкі і ўлада») і Б. К’яры («Штодзённасьць за лініяй фронту»), паасобныя паэтычныя творы і прозу Г. Апалінэра, апавяданьні К. Гамсуна, Ю. Боргэна, Б. Шульца, эсэй А. Міхніка, вершы, урыўкі з паэмаў Анакрэонта, Катула, Вэргіліюса, Авідыюса, Б. дэ Борна, П. Відаля, Дантэ Аліг’еры, П. дэ Рансара, Л. ды Камойнша, Я. Каханоўскага, Нікаля Буалё, Дж. Мілтана, Ю. Бакі, Гётэ, Адама Нарушэвіча, Ф. Князьніна, Ю. У. Нямцэвіча, Г. Гайнэ, Дж. Леапардзі, Дж. Кітса, М. Эмінэску, В. фон Хайдэнстама, С. Обстфэльдэра, Х. Н. Бяліка, Х. Р. Хімэнэса, Г. Ахтэрбэрга, Я. Э. Волда, Ю. Чаховіча, Фэрнанду Пэсоа, Нэлі Закс, Я. Бжэхвы, Г. Граса, Т. Транстрэмэра, Б. Акуджавы, Т. Вянцлавы, Р. Кэмпбэла і інш., лібрэта опэры «Чужое каханьне наступстваў ня бачыць» Ф. У. Радзівіл. Перакладнік эпасу «Іліяда» Гамэра.
Баршчэўскі — аўтар кніг папулярных нарысаў «Літаратура ад старажытнасьці да пачатку эпохі рамантызму» (2003) і «Беларуская літаратура і сьвет» (2006; разам зь П. Васючэнкам і М. Тычынам). Аўтар больш за 30 артыкулаў і навуковы кансультант 18-томнай «Беларускай энцыкляпэдыі» (1996—2004), а таксама шматлікіх артыкулаў па мэтодыцы выкладаньня літаратуры ў сярэдняй школе і ва ўстановах новага тыпу. Вядомы таксама як публіцыст: яго шматлікія артыкулы, інтэрвію публікаваліся ў незалежнай пэрыёдыцы ў Беларусі й па-за яе межамі. Суаўтар публікацыі «Справаздача аб стане незалежнай культуры ў Беларусі», прэзэнтаванай на сустрэчы кіраўнікоў ведамстваў культуры краінаў Эўразьвязу ў Любліне (2011). У 2014 годзе ў кракаўскім архіве (аддзел рукапісаў Бібліятэкі князёў Чартарыскіх) знайшоў рукапісы невядомых твораў беларускамоўнай літаратуры першай трэці ХІХ стагодзьдзя «Wiersz Ruski o Religii i Obyczayności» і «Jasno czerwony raczek po obłoku skacze…»[2]
Баршчэўскі быў рэдактарам сэрыі «Biblioteka białoruska», якая пачала выходзіць у 2006 годзе ва Ўроцлаве ў выдавецтве Калегіюму Ўсходняй Эўропы. Рэдактар сэрыі «ЭўраГраматыкі» (з 2008). Ён уклаў 27-моўны «Эўраслоўнік» (2008), «Літоўска-беларускі, беларуска-літоўскі слоўнік» (2021), «Кароткі падручны беларуска-ангельскі слоўнік» (2023), зьяўляецца адным з укладальнікаў і рэдактараў «Нямецка-беларускага слоўніка» (2006) і «Беларуска-нямецкага слоўніка» (2010). Аўтар «Кароткай граматыкі польскай мовы» (2008), «Беларуска-польскага размоўніка-даведніка» (2011); адзін з аўтараў «Кароткай граматыкі латыскай мовы» (2008), «Кароткай граматыкі нідэрляндзкай мовы» (2009), «Кароткай граматыкі нямецкай мовы» (2012). Укладальнік хрэстаматыяў для сярэдняй школы «Літаратура народаў сьвету» (т. 1 і 2, 1995) і «Літаратура народаў сьвету: ХХ стагодзьдзе» (1999; разам зь Е.Лявонавай).
Лявон Баршчэўскі працаваў намесьнікам дырэктара Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, які быў афіцыйна зачынены ўладамі ў 2003 годзе. Уганараваны Дыплёмам Таварыства беларускай школы «Беларускі настаўнік 2009 году» і мэдалём да 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі (2019). Ляўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-Цэнтру (1997).
У 1990—1995 гадах Баршчэўскі быў дэпутатам Вярхоўнага Савету XII скліканьня, уваходзіў у склад парлямэнцкай апазыцыі БНФ. Быў сябрам камісіі ў пытаньнях адукацыі, культуры і захаваньня гістарычнай спадчыны, а таксама сябрам камісіі ў міжнародных справах і замежнаэканамічнай дзейнасьці. Быў суаўтарам канцэпцыяў прынятых у 1990—1992 гадах законаў «Аб грамадзянстве», «Аб адукацыі», «Аб рэфэрэндуме» і інш. У красавіку 1992 году на 9-й сэсіі ад імя Апазыцыі БНФ прадстаўляў распрацаваны адмыслоўцамі праект закону «Аб барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю», які ня быў прыняты бальшынёй Савету.
З 1995 году — намесьнік старшыні Беларускага народнага фронту «Адраджэньне», у 1996—1999 гг. — выконваў абавязкі старшыні партыі пасьля эміграцыі Зянона Пазьняка. Пасьля расколу партыі ў 1999—2001 гг. быў дарадцам старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі.
На 10 зьезьдзе Партыі БНФ у сьнежні 2007 году Лявон Баршчэўскі абраны старшынём партыі. У верасьні 2009 году зыйшоў з пасады старшыні, на якой яго, па выніках зьезду партыі, замяніў Аляксей Янукевіч[1]. У 2011 годзе разам з групай паплечнікаў выйшаў з Партыі БНФ.
- «На шалях праўды: Выбраная лірыка». Б. Брэхт. Укладаньне, прадмова, пераклад, 1988. ISBN 5-340-00175-х
- «Танга». Пераклад п’есы С. Мрожака; паст. у 1989, апубл. у 2008
- «Зірні ў паток». Н. Ленаў. Укладаньне, прадмова, пераклад, 1992. ISBN 5-340-01128-0
- «Хрэстаматыя па літаратуры народаў сьвету. 8 кл.». Укладаньне, 1992. ISBN 5-86952-004-5
- «Прыкуты Прамэтэй». Эсхіл. Пераклад, 1993. ISBN 5-86952-013-4
- «Більярд а палове дзясятай: Раман, апавяданьні». Гайнрых Бёль. Укладаньне, прадмова, пераклад, 1993. ISBN 5-340-0094-9
- Proverbia et dicta: Шасьцімоўны слоўнік прымавак, прыказак і крылатых слоў / Пад рэд. Н. А. Ганчаровай. Прадмова, 1993.
- «Дон Карлас». Ф. Шылер. Пераклад, 1993. ISBN 5-340-00954-8
- «Пры зачыненых дзьвярах: Драматычныя творы». Укладаньне, пераклад твораў Сэм’юэла Бэкета, Фрыдрыха Дурэнмата, Вацлава Гаўла, 1995. ISBN 5-340-01222-0
- «Хрэстаматыя па літаратуры народаў сьвету. 9 кл., частка І». Укладаньне, 1995. ISBN 985-6012-12-0 (ч. І)
- «Літаратура народаў сьвету. 10 кл., часткі І і ІІ». Укладаньне, 1995. ISBN 985-6012-15-5 (ч. І), ISBN 985-6012-16-3 (ч. ІІ),
- «Прысуд: Апавяданьні і мініятуры». Ф. Кафка. Укладаньне, пераклад, 1996. ISBN 5-340-01368-5
- «Літаратура народаў сьвету: ХХ стагодзьдзе. 11 кл.». Укладаньне (зь Е. Лявонавай), 1999. ISBN 985-6521-03-3
- «Пакуты маладога Вэртэра». Ё. В. Гётэ. Пераклад, 1999. ISBN 985-6318-55-6
- «Жабы». Арыстафан. Пераклад, 1999 (апубл. часткова)
- «Усе нашы дзеці з Булербю». А. Ліндгрэн. Пераклад, 2000. ISBN 9955-437-04-9
- «Літаратура ад старажытнасьці да пачатку эпохі рамантызму: Папулярныя нарысы», 2003. ISBN 985-419-153-2
- «Гісторыкі і ўлада». Р. Лінднэр. Пераклад, 2003. ISBN 5-94716-035-8
- «Норвежско-русский, русско-норвежский словарь». (Зь Ю. Жалезкам і А. Нурданг), 2004. ISBN 5-8475-0218-4
- «Штодзённасьць за лініяй фронту». Б. К’яры. Пераклад, 2005. ISBN 978-5272-20-6
- «Беларуская літаратура і сьвет: Папулярныя нарысы». (З П. Васючэнкам і М. Тычынам), 2006. ISBN 978-985-448-065-8
- «Пралегомэны да любой будучай мэтафізыкі». І. Кант. Пераклад, 2006. ISBN 978-985-6783-13-5
- «Беларуская літаратура і сьвет: Выбраныя тэксты». Укладаньне, пераклад (часткова), 2006. ISBN 978-985-448-066-6
- «Качка-дзівачка: Анталёгія польскай паэзіі ХІХ-ХХ ст. для дзяцей». Укладаньне (з Ул. Сіўчыкавым), пераклад (часткова), 2006. ISBN 978-985-448-068-2
- «Nie chyliłem czoła przed mocą: Antologia poezji białoruskiej ХV-ХХ w.». Укладаньне (з А. Паморскім), прадмова, 2007. ISBN 978-83-89185-65-5
- «Słownik białorusko-łacińsko-europejski», 2007. ISBN 978-83-89185-87-7
- «Эўраслоўнік: 28 моў, каля 100 тыс. адзінак перакладу», 2008. ISBN 978-985-448-080-0
- «Кароткая граматыка латыскай мовы». (З А. Гуцавым), 2008. ISBN 978-985-448-103-6
- «Кароткая граматыка польскай мовы», 2008. ISBN 978-985-448-087-9
- «Маральны трактат». Ч. Мілаш. Пераклад, 2008
- «Эдып-цар». Сафокл. Пераклад, 2009.
- «Кароткая граматыка нідэрляндзкай мовы». (Зь Ю. Жалезкам), 2009. ISBN 978-985-448-103-6
- «Беларуска-нямецкі слоўнік». Укладаньне, рэдагаваньне (з М. Кур’янкам і Т. Вайлерам), 2010. ISBN 978-985-6783-98-5
- «Тамэрлян». Э. А. По. Пераклад, 2011
- «Паэтычны трактат». Ч. Мілаш. Пераклад, 2011
- «Беларуска-польскі размоўнік-даведнік», 2011. ISBN 978-985-448-114-2
- «Кароткая граматыка нямецкай мовы». (Зь Я. Бяласіным), 2012. ISBN 978-985-448-115-9
- «Мэдэя». Эўрыпід. Пераклад, 2012, кніжнае выданьне 2018. ISBN 978-985-23-0009-4
- Польска-беларускі тэматычны слоўнік для школьнікаў і студэнтаў = Polsko-białoruski słownik tematyczny dla uczniów i studentów. Укладаньне, 2012. ISBN 978-985-6992-26-4
- «Архіў, 1863». Ю. Вайчунайтэ. Пераклад, 2013
- «Вясельле», «Варшавянка». С. Высьпянскі. Пераклад, слова замест пасьлямоўя, 2014. ISBN 978-985-6992-40-0
- «Мудрость слова. Сквозь века и народы: Десятиязычный словарь фразеологических эквивалентов». Укладаньне (з Н. Ганчаровай, А. Цісыкам, І. Шчарбаковай, А. Коршук і інш.), 2014. ISBN 978-985-08-1754-9, 2-е, дапрац. выд. 2015. ISBN 978-985-08-1844-7
- «Словы ў часе: Літаратура ад рамантызму да сымвалізму і нашаніўскага адраджэньня». (З П. Васючэнкам і М. Тычынам), 2014. ISBN 978-5-94716-255-4
- «Жыцьцё ў праўдзе: Эсэ і прамовы». В. Гавэл. Слова замест уступу, 2014. ISBN 978-609-95632-6-8
- «Мілаш. Біяграфія». А. Франашак. Рэдагаваньне перакладу, 2014. ISBN 978-608-8147-16-2
- Беларуска-польскі тэматычна-тэрміналягічны слоўнік = Białorusko-polski słownik tematyczno-terminologiczny. Укладаньне, 2014. ISBN 978-985-6992-58-5
- «Сьнег». С. Пшыбышэўскі. Пераклад, 2015
- «Сіняя сьвіта: Казкі, легенды, паданьні». Апрацоўка паасобных казак, 2015. ISBN 978-985-15-2485-9
- «Калевала». Пераклад зь фінскай Я. Лапаткі. Рэдагаваньне перакладу, 2015. ISBN 978-985-6783-73-2
- «Словы ў часе і прасторы: Літаратура апошняга стагодзьдзя». (З П. Васючэнкам і М. Тычынам), 2015. ISBN 978-985-6992-77-6
- Два новыя тэксты беларускай літаратуры ХІХ ст.: Жанравая прыналежнасьць, моўныя асаблівасьці, праблема атрыбуцыі (Зь Я. Янушкевічам) // Acta Albaruthenica-16. Warszawa 2016
- «І боль, і прыгажосьць. Выбраныя творы паэтаў Эўропы і Амэрыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага». 2016. ISBN 978-985-6992-86-8
- «Песні». Сапфо. Пераклад, 2016. ISBN 978-985-7164-01-1
- «Выбраныя песні з „Канцаньерэ“». Ф. Пэтрарка. Пераклад, 2016. ISBN 978-985-7164-06-6
- «Выбранае». П. дэ Рансар. Пераклад. (З Н. Мацяш і З. Коласам), 2016. ISBN 978-985-7164-02-8
- «Выбраная паэзія». Ё. В. Гётэ. Пераклад. (З В. Сёмухам), 2016. ISBN 978-985-7164-04-2
- «Выбраная паэзія». Ф. Гёльдэрлін. Пераклад, 2016. ISBN 978-985-7164-27-1
- «Выбраныя вершы». Г. Апалінэр. Пераклад. (З А. Хадановічам, У. Лянкевічам, Г. Янкутай, К. Маціеўскай, З. Коласам), 2016. ISBN 978-985-7164-30-1
- «Выбранае». Дж. Кітс. Пераклад. (З Р. Барадуліным, І. Крэбсам, Г. Янкутай, К. Маціеўскай), 2017. ISBN 978-985-7164-33-2
- «Голад». К. Гамсун. Пераклад, 2017. ISBN 978-985-7165-10-0
- «Выбраная паэзія». Я. Вырхліцкі. Пераклад, 2017. ISBN 978-985-7164-49-3
- «Пад вольным небам: Выбраныя вершы». Т. Транстрэмэр. Пераклад часткі твораў, укладаньне, рэдагаваньне, 2017. ISBN 978-985-7164-56-1
- «Чужое каханьне наступстваў ня бачыць». Ф. У. Радзівіл. Пераклад лібрэта опэры, 2017. ISBN 978-985-7185-04-7
- «Гісторыя Латвіі». І. Бутуліс, А. Зунда. Рэдагаваньне і пераклад асобных частак, 2017. ISBN 978-985-7164-60-8
- «Выбранае». Я. Каханоўскі. Пераклад (З А. Хадановічам), 2017. ISBN 978-985-7164-45-5
- «Выбранае». К. Кавафіс. Пераклад, 2017. ISBN 978-985-7164-43-1
- «Выбраная лірыка». Х. Р. Хімэнэс. Пераклад. (З Р. Барадуліным, Я. Лапаткам), 2017. ISBN 978-985-7164-62-2
- «Выбраная паэзія». Х. Н. Бялік. Пераклад. (З Р. Барадуліным), 2017. ISBN 978-985-7164-65-3
- «Словы і вобразы: Літаратура і мастацтва ад старажытнасьці да канца XVIII ст.». Ч. І., 2017. ISBN 978-985-7164-67-7
- «Выбраная паэзія». М. Эмінэску. Пераклад, (З Р. Барадуліным і К. Коракс), 2017. ISBN 978-985-7164-33-2
|
- «Тэорыі літаратуры ХХ ст.». А. Бужыньска, М. П. Маркоўскі. Навуковае рэдагаваньне перакладу, 2017. ISBN 978-985-7136-66-7
- «Выбраная лірыка». Г. Тракль. Пераклад. (З В. Сёмухам), 2018. ISBN 978-985-7164-61-5
- «Словы і вобразы: Літаратура і мастацтва ад старажытнасьці да канца XVIII ст.». Ч. ІІ. 2018. ISBN 978-985-23-0004-9
- «Балядына». Ю. Славацкі. Пераклад, 2018. ISBN 978-985-7164-86-8
- Т. С. Эльёт. Парожнія людзі. Пераклад, 2018
- «Пігмаліён». Б. Шоў. Пераклад (З У. Палупанавым), камэнтар. 2018. ISBN 978-985-23-0005-6
- «Выбраная паэзія». С. Обстфэльдэр. Пераклад, 2018. ISBN 978-985-23-0011-7
- «Выбраныя вершы». У. Саба. Пераклад, 2018. ISBN 978-985-23-0020-9
- «Гісторыя Расіі ад Сярэднявечча да сучаснасьці. Нарысы». (З А. Трусавым і А. Хадыкам), 2018. ISBN 978-985-23-0012-4
- «Выбраная лірыка». А. Міцкевіч. Пераклад. (З І. Багдановіч, С. Мінскевічам і інш.), 2018. ISBN 978-985-0031-5
- «Культурная геаграфія». П. Церашковіч. Рэцэнзаваньне і рэдагаваньне, 2018. ISBN 978-985-23-0040-7
- «Выбраная лірыка». Ду Фу. Пераклад, 2019. ISBN 978-985-23-0044-5
- «Выбраная лірыка». Э. Кітэльсэн. Пераклад, 2019. ISBN 978-985-23-0047-6
- «Выбранае». Ў. Блэйк. Пераклад (З У. Лянкевічам, Г. Янкутай, І. Паўловіч), 2019. ISBN 978-985-23-0046-9
- «Выбраныя вершы». Т. Вянцлава. Пераклад. (З А. Хадановічам, А. Разанавым, А. Мінкіным, В. Вячоркам), 2019. ISBN 978-985-23-0053-7
- «Песьні і фрагмэнты». Анакрэон. Пераклад, 2019. ISBN 978-985-23-0069-8
- «Выбраная лірыка». Гунар Экелёф. Пераклад, 2019. ISBN 978-985-23-0068-1
- «Гісторыя румынаў». Ёан Аўрэл Поп. Рэдагаваньне перакладу, 2019. ISBN 978-985-23-0072-8
- «Уводзіны ў філязофію». Укладаньне (З П. Баркоўскім, А. Сідарэвічам), пераклад і рэдагаваньне шэрагу перакладаў тэкстаў, 2019. ISBN 978-985-23-0075-9
- «Вершы і фрагмэнты». Архілёх. Пераклад, 2019. ISBN 978-985-23-0078-0
- «Сакральная паэзія». Энхэдуанна. Пераклад (Зь Ю. Цімафеевай), 2019. ISBN 978-985-0079-7
- «Выбранае». Ф. Пэсоа. Пераклад (Зь Ю. Цімафеевай, К. Маціеўскай, А. Хадановічам, Г. Янкутай, І. Крэбсам), 2019. ISBN 978-985-23-0084-1
- «Выбраная паэзія». М. Эмінэску. Ілюстр. выданьне (кіраўнік праекту Алена Зэйбек). Пераклад, (З Р. Барадуліным і К. Коракс), 2020. ISBN 978-985-23-0087-2
- «Выбраныя песьні». Дж. Леапардзі. Пераклад. (З А. Данільчык), 2020. ISBN 978-985-0089-6
- «Выбраныя творы». Бабур. Пераклад, 2020. ISBN 978-985-0090-2
- «Старагрэцкая драматургія». Укладаньне, пераклад (разам зь Ю. Дрэйзіным), камэнтар, 2020. ISBN 978-985-0088-9
- «Перша Конституція України, написана гетьманом П. Орликом і узгоджена з козацькою радою 5 квітня 1710 року / Першая Канстытуцыя Ўкраіны, напісаная гетманам П. Орлікам і ўзгодненая з казацкай радай 5 красавіка 1710 году», рэдагаваньне перакладу, 2020. ISBN 978-985-7235-28-5
- «Выбраная паэзія». С. Стэйнар. Пераклад, 2020. ISBN 978-985-23-0100-8,
- «Асновы прадпрымальнасьці і прадпрымальніцкай дзейнасьці: Дапаможнік». Укладаньне. 2020; 2-е, папраўл. выд. 2021
- «Выбраная паэзія». Назым Хікмэт. Пераклад, 2020. ISBN 978-985-23-0114-5
- «Выбраная паэзія». Цін Уевіч. Пераклад. (З С. Шупам), 2020. ISBN 978-985-23-0116-9
- «Выбраныя творы». Том 1. «Працэс»: раман. Ф. Кафка. Пераклад, 2020. ISBN 978-985-23-0131-2
- «Выбраныя творы». Том 2. «Ператварэньне»: апавяданьні. Ф. Кафка. Пераклад, 2020. ISBN 978-985-23-0132-9
- «Румынскія казкі» (Аўтары: Іён Крангэ, Пэтрэ Ісьпірэску). Пераклад. (З З. Коласам), 2021. ISBN 978-985-23-0144-2
- Кароткі сучасны літоўска-беларускі і беларуска-літоўскі слоўнік = Dabartinis trumpas lietuvių-baltarusių, baltarusių-lietuvių kalbų žodynas. Укладаньне, 2021. ISBN 978-985-23-0152-7
- «Выбраная паэзія». Аль-Бухтуры. Пераклад, 2021. ISBN 978-985-23-0149-7
- «Выбраная лірыка». Марына Цьвятаева. Пераклад, 2021. ISBN 978-985-23-0150-3
- «Лёгіка». Павал Баркоўскі. Агульнае рэдагаваньне, 2022. ISBN 978-985-23-0165-7
- «Разьдзяўбуць нас крумкачы, вароны...». Стэфан Жаромскі. Пераклад. «ЛІТАРАТУРНАЯ БЕЛАРУСЬ» | № 2 (186), люты 2022 г.
- «Замак»: раман. Ф. Кафка. Пераклад, 2022. ISBN 978-985-23-0173-2
- «Зьніклы»: раман; «Восем сшыткаў in octavo» Ф. Кафка. Пераклад, 2022. ISBN 978-985-23-0174-9
- «Выбраная лірыка». Гэрыт Ахтэрбэрг. Пераклад, 2022. ISBN 978-985-23-0166-4
- «Выбраныя айрэны». Нагапэт Кучак. Пераклад, 2022. ISBN 978-985-23-0168-8
- «Выбраная лірыка». Поль Вэрлен. Пераклад (З А. Хадановічам, Л. Дранько-Майсюком), 2022. ISBN 978-985-23-0176-3
- «Выбраная лірыка». Нэлі Закс. Пераклад, 2022. ISBN 978-985-23-0177-0
- «Выбраная паэзія». Рой Кэмпбэл. Пераклад, 2022. ISBN 978-985-23-0178-7
- «Выбраная паэзія». Сальваторэ Квазымада. Пераклад, 2022. ISBN 978-985-23-0188-6
- «Выбраная лірыка». Максім Багдановіч. Укладаньне, 2022. ISBN 978-985-23-0193-0
- Кароткі падручны беларуска-ангельскі слоўнік, Укладаньне, 2023. ISBN 978-985-23-0204-3
- «Выбраная паэзія». Мацей Казімір Сарбеўскі. Пераклад, 2023. ISBN 978-985-23-0206-7
- «Паэзія аўстралійскіх абшараў». Генры Лоўсан. Пераклад, 2023. ISBN 978-985-23-0208-1
- «Выбраная паэзія». Нікаляўс Ленаў. Пераклад, 2023. ISBN 978-985-23-0209-8
- «Выбраныя вершы». Бэртальт Брэхт. Пераклад, 2023. ISBN 978-985-23-0211-1
- «Выбраныя паэтычныя творы». Зьмітрок Бядуля. Укладаньне, 2023. ISBN 978-985-23-0210-4
- «Шчырая лірыка». Язэп Пушча. Укладаньне, 2023. ISBN 978-985-23-0196-1
- «Выбраная лірыка». Уладзімер Арлоў. Укладаньне, 2023. ISBN 978-83-968534-0-0
- «Вучэньне пра паняцьце і Філязофская энцыкляпэдыя». Г. В. Ф. Гегель. Пераклад, 2023. ISBN 978-985-23-0212-8
- «Філеб». Плятон. Пераклад, 2023. ISBN 978-985-23-0215-9
- «Паэтыка». Арыстотэль. Пераклад, 2023. ISBN 978-985-23-0214-2
- «Макбэт». Ўільям Шэксьпір. Пераклад, 2023. ISBN 978-985-23-0219-7
- «Філязофскія дасьледаваньні пра сутнасьць чалавечай свабоды». Ф. В. Ё. Шэлінг. Пераклад, 2023. ISBN 978-985-7247-62-2
- «Філязофія як дакладная навука». Э. Гусэрль. Пераклад, 2023. ISBN 978-985-7247-63-9
- «Пра паняцьце навукавучэньня або так званай філязофіі. Першыя ўводзіны ў навукавучэньне». Ё. Г. Фіхтэ. Пераклад, 2023. ISBN 978-985-7247-68-4
- «Ecce homo». Ф. Ніцшэ. Пераклад, 2024. ISBN 978-985-7247-73-8
- «Штудыі пра любоў і каханьне». Х. Артэга-і-Гасэт. Пераклад, 2024. ISBN 978-985-7247-74-5
- «Мастацтва філязофстваваньня». Б. Расэл. Пераклад, 2024. ISBN 978-985-7247-79-0
- «Іліяда». Гамэр. Том І: песьні І - ХІІ. Пераклад, 2024. ISBN 978-985-7247-83-7
- «Іліяда». Гамэр. Том ІІ: песьні ХІІІ - ХXIV. Пераклад, 2024. ISBN 978-985-7247-91-2
- «Попаль-Вух». Эпас народу мая-кічэ. Пераклад, 2024. ISBN 978-985-7334-02-5
- «Эпас пра Гільгамэша». Пераклад, 2024 ISBN 978-985-7334-09-4
- «Скнара». Жан-Батыст Мальер. Пераклад (неапубл.)
- «Запрашаем спадарства пад газ», «Людзі, якія ішлі». Тадэвуш Бароўскі. Пераклад (неапубл.)
- «Пасьпець перад Госпадам Богам». Ганна Краль. Пераклад (неапубл.)
- «Лёгіка-філязофскі трактат». Л. Вітгенштайн. Пасьляслоўе Б. Расэла. Пераклад (неапубл.)
- «Пра пераклады». Р. Інгардэн. Пераклад і пасьляслоўе (неапубл.)
|
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — 760 с. — ISBN 985-11-0295-4
- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992. — Т. 1. Абуховіч — Ватацы. — 542с.;іл. с. — ISBN 5-85700-061-0
- Апазыцыя БНФ у Вярхоўным Савеце ХІІ скліканьня: Дакумэнты, факты, камэнтары А. Кур’яновіча. Смаленск, 2015.
- Лявон Барщевський: «Найкращі перекладачи — ті, хто займаються тільки перекладами…»: Розмова з Віталієм Пономарьовим // Акцент: Альманах. Вип. 2 (4). Київ: «Темпора», 2010. С. 452—455.
|
- Lawon Barszczeuski. Podwójne światy. Wywiad Małgorzaty Nocuń z Lawonem Barszczeuskim = Double Worlds. Małgorzata Nocuń Talks to Lavon Barshcheusky. Kraków 2014.
- 6:0 на карысьць Лявона Баршчэўскага. Інтэрвію Марыны Коктыш зь Лявонам Баршчэўскім // Народная воля. 2018. 2 сак.
- «Калі нейкі літаратурны шэдэўр не перакладзены на беларускую мову – гэта дакор нам усім». Інтэрвію Міхася Скоблы зь Лявонам Баршчэўскім // Народная воля. 2022. 23 сьнежня.
- «Усё пачалося зь Гётэ, або Дарога даўжынёю ў 40 гадоў» (Гутарка Алеся Смаленчука зь Лявонам Баршчэўскім.) // Homo Historicus 2024. Гадавік антрапалягічнай гісторыі. Варшава, 2024. С. 240—246.
|