Глеб
Глеб лац. Hleb | |
Guðleifr | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Guta + Leifi |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Глеб» |
Глеб — мужчынскае імя, якое супастаўляецца з германскім імём Готліб[1], і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Глеб — усходнеславянская форма германскага (паўночнагерманскага) імя Gudleifr (Guðleifr)[2]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gutmann, Savegotus) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[3], а аснова -леб- (-лейб-, -лейф-) (імя ліцьвінаў Улеб; германскае імя Uleifr) — ад гоцкага laiba 'заставацца'[4], стараісьляндзкага leifr 'нашчадак'[5][6]. Такім парадкам, імя Глеб азначае 'адданы пад Боскую абарону'[7] або 'нашчадак Бога'[1].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Hliebonie et Radwil germanis mariti mei dicti Miczko (15 лютага 1484 году)[8]; nobili Hleb Gymathowicz[9] / nobili Gleb Gymathowicz[10] (1485 год); ему земли пустыи в Радунъском повете, шесть следов… а Глебовщину (22 траўня 1498 году)[11]; двор Глебишъки (9 чэрвеня 1555 году)[12]; Wincenty Glebowicz (1803 год)[13].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Глеб Уладзімеравіч Сьвяты (987—1015) — князь мурамскі, Сьвяты
- Глеб Сьвятаславіч († 1078) — князь тмутараканскі і наўгародзкі
- Глеб Усяславіч († 1119) — князь менскі
- Глеб Юр'евіч († 1171) — князь пераяслаўскі і кіеўскі
- Глеб Расьціславіч († 1177) — князь разанскі
- Глеб Рагвалодавіч († каля 1186) — князь друцкі
- Глеб Юр’евіч († 1195) — князь тураўскі
- Глеб Сьвятаславіч († 1217) — князь чарнігаўскі
- Глеб Уладзімеравіч († 1219) — князь разанскі
- Глеб Васількавіч (1237—1278) — князь белазёрскі і растоўскі
- Глеб — слонімскі князь у 1256 годзе[14]
- Глеб Расьціславіч († 1278) — князь смаленскі
- Глеб Сьвятаславіч († 1340) — князь бранскі
- Глеб Сьвятаславіч (1355—1399) — князь смаленскі
- Глеб — праваслаўнае хроснае імя Нарымонта Гедзімінавіча (1294—1348), князя полацкага
- Глеб Даўгоўдавіч († па 1450) — літоўскі князь
- Глеб Кіндэравіч (Hleb Kynderowicz) — літоўскі князь, які засьведчыў Другую Хрыстмэмэльскую ўмову[15]
- Глеб (Hlieb) — літоўскі баярын, які разам з братам Радзівілам (Radwil) упамінаецца ў дароўнай грамаце Кацярыны Мантушаўны віленскім францішканам ад 14 лютага 1484 году[16]
- Глеб Гіматавіч (Hleb Gymathowicz) — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў грамаце ўдавы Сенькі Гедыгольдавіча Мілохны ад 1485 году[17]
- Глеб Вяжэвіч — літоўскі баярын XV стагодзьдзя, пачынальнік роду Глябовічаў
- Сак Глебавіч (Сакъ Глебовичъ) — баярын Мельніцкага павету Падляскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1567 году[18]
- Кацярына, Канстантын, Станіслаў, Ян, Антоні, Гедэон і Альбіна Глебы (Gleb) — уладальнікі гаспадаркі ў Бражоле каля Трокаў на 1933 год[19]
Прыдомкам Глеб карыстаўся літоўскі шляхецкі род Гашанскіх (Кашанскіх)[20][21].
Глябовічы (Glebowicz) — прыгонныя зь вёсак Катоў, Якавічаў, Дубіны (Ашмянскі павет) і мястэчка Валожына, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[22].
Глябовічы або Хлябовічы (Hlebowicz, Chlebowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[23].
Глябовічы-Палонскія — літоўскі шляхецкі род[24].
На 1882 год існаваў фальварак Глебішкі ў Сьвянцянскім павеце[25].
На гістарычнай Гарадзеншчыне існуе вёска Глебавічы, на гістарычнай Меншчыне — Глебаўшчына і Глебкавічы, на гістарычнай Лідчыне — Глебаўцы, на гістарычнай Аршаншчыне — Глебава, на гістарычнай Рэчыччыне — Глебава Рудня, на гістарычнай Віцебшчыне — Глебаўск, на гістарычнай Троччыне — Глебішкі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 73.
- ^ Глеб // Фасмер М. Этимологический словарь русского языка: В 4 т.: Пер. с нем. = Russisches etymologisches Wörterbuch. Т. 1. — М., 2004.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 134.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 156.
- ^ Kruken K., Stemshaug O. Norsk Personnamnleksikon. — Det Norske Samlaget, 1995.
- ^ Leifr, Nordic Names
- ^ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 79.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 393.
- ^ Грамота вдовы виленского каштеляна Петра (Сенька) Гедигольдовича Милохны на двор Мир (1485), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 260.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 179.
- ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 35 (1551—1558 гг.). — Менск, 2020. P. 367.
- ^ Jewie, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 146.
- ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 190.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 53.
- ^ Грамота вдовы виленского каштеляна Петра (Сенька) Гедигольдовича Милохны на двор Мир (1485), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1022.
- ^ Ryszard Sys, Właściciele gospodarstw rolnych w woj. wileńskim w latach 1928—1939, publikacje «Pisarza hipotecznego zawarte w Dzienniku Województwa Wileńskiego za lata 1928—1939»
- ^ Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897. S. 47.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на К, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 316, 353, 358—359.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 282.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на П, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 73.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4
- Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён / навук. рэд. А. Лукашанец. — Менск: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 240 с. — ISBN 978-985-6941-10-1.