Перайсьці да зьместу

Арабскі альфабэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэрсія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі броўзэру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку броўзэру.
Словазлучэньне арабская мова, запісанае арабскім пісьмом.

Ара́бскі альфабэ́т, ара́біца (па-арабску: أبجدية عربية‎) — сыстэма пісьма, якая выкарыстоўваецца для запісу некаторых моваў Азіі і Афрыка, у першую чаргу для арабскай мовы і у́рду. Пасьля лацінскага альфабэту арабскі зьяўляецца другой па распаўсюджанасьці сыстэмай пісьма ў сьвеце[1]. Ён складаецца з 28 літараў, запіс якіх адбываецца справа налева. Як і іншыя кансанантныя пісьменнасьці, як то габрэйскі альфабэт, арабскі альфабэт ня ўтрымліваў спачатку галосныя, але на сёньня яны прысутнічаюць у ім.

Першапачаткова арабскі альфабэт выкарыстоўваўся для запісу арабскай мовы, адным з найбольш вядомых і значных помнікаў пісьма на якой зьяўляецца Каран, сьвятая кніга мусульман. З распаўсюджаньнем Іслама альфабэт стаў выкарыстоўвацца ў іншых мовах, у тым ліку зь іншых моўных групаў. Гэтак, у зьмененым выглядзе і ў розныя часы арабскае пісьмо атрымалі пэрсыдзкая, бэлудзская, малайская мовы, урду, пушту, фула і мандзінкаЗаходняй Афрыцы); суахілі (Усходняя Афрыка); браўі (Пакістан); кашмірская мова, сындхі, балці і панджабі (Пакістан); арві (Шры-Ланка і Паўднёвая Індыя); кітайская і ўйгурская мовы (Кітай і Цэнтральная Азія); казаская, кыргыская і ўзбэцкая мовы (усе ў Цэнтральнай Азіі); азэрбайджанская моваІране); курдзкая моваІраку і Ірану); беларуская мова (аль-кітабы, у асноўным сярод беларускіх татараў); асманская, басьнійская і гішпанская мовы.

Арабскі альфабэт паходзіць ад набатэйскага альфабэту, які разьвіўся з арамэйскага альфабэту, які ў сваю чаргу ўзыходзіць да фінікійскага альфабэту. Арабскі альфабэт уключыў у сябе ўсе літары арамэйскай мовы і дадаў да іх літары, якія адлюстроўваюць спэцыфічна арабскія гукі.

Крыніцы

  1. ^ «Arabic Alphabet». Encyclopaedia Britannica online  (анг.)

Вонкавыя спасылкі