Перайсьці да зьместу

Лігурыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам ChuispastonBot (гутаркі | унёсак) у 11:06, 7 красавіка 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Герб рэгіёну

Лігурыя (іт. і ліг. Liguria) — адміністрацыйны рэгіён у Італіі.

Геаграфія

Плошча Лігурыі складае 5410 км ², гэта трэці самы маленькі рэгіён Італіі пасьля Вале-д’Аоста і Малізэ.

Лігурыя знаходзіцца на беразе Лігурыйскага мора, вядомага сваімі чыстымі, дробнакаменнымі берагамі (Рыўера). З заходняга боку рэгіён мяжуе з карлікавай дзяржавай Манака і Францыяй. Вядомы францускі горад Ніцца знаходзіцца недалёка ад гэтага рэгіёну.

Ва ўсходняй частцы знаходзіцца нацыянальны парк Чынкве-Тэры.