Хан Канг
Хан Канг | |
한강 | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 27 лістапада 1970[1][2][3] (54 гады) |
Бацькі | Han Seung-won[d][4] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, навэлістка, навэлістка, паэтка |
Гады творчасьці | З 1994 |
Жанр | раман, апавяданьне і эсэ |
Мова | карэйская мова[5] |
Дэбют | 1994 |
Значныя творы | Немаўля Буда (1999), Вэгетарыянка (2007), Той, хто надыходзіць (2014) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
http://www.han-kang.net |
Хан Канг (па-карэйску: 한강, 27 лістапада 1970 году, Кванджу, Паўднёвая Карэя) — паўднёвакарэйская пісьменьніца. Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (2024)[6].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хан Канг — дачка пісьменьніка Хан Сунг-вона. Яна нарадзілася ў Кванджу. У дзесяцігадовым узросьце разам зь сям’ёй пераехала ў Сэул (яна апісвае гэты эпізод у рамане «Заняткі грэцкай мовы» /희랍어 시간 (2011)). Яна вывучала карэйскую літаратуру ва ўнівэрсытэце Ёнсэ (прыватны ўнівэсытэт у Сэуле). Зь лета 2013 году Хан Канг выкладае крэатыўнае пісьмо ў Сэульскім інстытуце мастацтваў, адначасова працягваючы пісьменьніцкую кар’еру. Цікава, што ейны брат Хан Далім — таксама пісьменьнік. Падчас прэзыдэнцтва Пак Кын Хэ імя пісьменьніцы фігуравала ў чорным сьпісе разам зь іншымі 10 000 імёнамі артыстаў і дзеячоў культуры, «варожых да ўладаў». Гэта азначала, што за імі сачылі і пазбаўлялі дзяржаўнай падтрымкі[7].
Пісьменьніца часта пакутуе ад мігрэні[8].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратурную дзейнасьць пачала, калі адзін зь ейных вершаў быў надрукаваны ў зімовым нумары часопіса «Літаратура і грамадзтва» (Munhakgwa sahoe). Афіцыйна пачала сваю кар’еру з апавяданьня «Чырвоны якар» (Bulgeun dat), надрукаванага ў 1994 годзе. Першы зборнік прозы «Каханьне Ёсу»(여수의 사랑) зьявіўся ў 1995 годзе. У 2007 годзе яшчэ да перакладу на іншыя мовы набыла славу дзякуючы раману «Вэгетарыянка» (채식주의자)[9]. У 2016 годзе з раманам «Вэгетарыянка» стала ляўрэаткай Міжнароднай Букераўскай прэміі (Man Booker International Prize) [10].
У беларускім кантэксьце асабліва актуальным творам пісьменьніцы зьяўляецца раман «Надыходзіць хлопец»[11]. У цэнтры рамана — сумна вядомая масакра ў Кванджу ці паўстаньне ў Кванджу, буйным карэйскім месцы, якое ўсьлед за Сэулам узьняла рокаш супраць хунты ў траўні 1980 году. Хунта гвалтоўна задзейнічала войскі і паліцыю супраць мірных дэманстрантаў, у выніку чаго загінулі каля 2000 чалавек. Паводле тагачасных афіцыйных паўднёвакарэйскіх зьвестак, загінулі сотні мірных людзей.
Хан таксама музыка і прыхільніца мастацтва, што часта адлюстроўваецца ў ейных творах[12]. Напрыклад, раман «Твая халодная рука» апавядае пра скульптара і яго мадэль. Калі Хан выдала зборнік эсэ «Ціхая песьня» (2007), яна таксама выпусьціла кружэлку зь песьнямі ўласнага напісаньня і выкананьня[13].
Паводле раманаў пісьменьніцы «Немаўля Буда» і «Вэгетарыянка» зьнятыя фільмы.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 여수의 사랑, Каханьне Ёсу, Yeosu-ui sarang, 1995
- 검은 사슴, Чорны алень, Geomeun saseum, 1998
- 아기 부처 Немаўля Буда, Agi bucheo, 1999
- 내 여자의 열매 Мая жонка, Nae yeoja-ui yeolmae, 2000
- 그대의 찬 손 Твая халодная рука, Geudae-ui chaga-un son, 2002
- 내 이름은 태양꽃 Мае імя Сонечная кветка, 2002
- 붉은 꽃 이야기 Гісторыя чырвонай кветкі, 2003
- 가만가만 부르는 노래 Ціхая песьня, 2007
- 천둥 꼬마 선녀 번개 꼬마 선녀 Шумлівыя дзеці, фэі-маланкі, фэі-дзяўчынкі, 2007
- 채식주의자, Вэгетарыянка, Chaeshik ju-ui-ja, 2007
- 눈물상자 Сьлёзная скрынка, 2008
- 바람이 분다, 가라 Сыходзь, уздымаецца вецер, Barami bunda, gara, 2010
- 희랍어 시간 Заняткі грэцкай мовы, Hirabeo shigan, 2011
- 노랑 무늬 영원 Адвечны жоўты матыў, 2012
- 소년이 온다 Надыходзіць хлопец, Sonyeani onda, 2014
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Han Kang // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ Kang Han // Babelio (фр.) — 2007.
- ^ Han Kang // Munzinger Personen (ням.)
- ^ а б “딸이 쓴 문장에 질투심이 동했다”...아버지 한승원 작가의 고백 — Maeil Business Newspaper.
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Уладзіслаў Гарбацкі, Супраць траўмаў гісторыі, Новы Час, 11.10.2024, https://novychas.online/kultura/suprac-traumau-historyi
- ^ Corée du sud: arrestation du ministre de la Culture soupçonné d’avoir constitué une «liste noire» d’artistes ", L’Orient-Le Jour, 20 janvier 2017, https://www.lorientlejour.com/article/1030522/coree-du-sud-arrestation-du-ministre-de-la-culture-soupconne-davoir-constitue-une-liste-noire-dartistes.html
- ^ Hannah Beckerman, Han Kang: ‘I was looking for answers to fundamental questions, then I realised so is every writer’, The Guardian, 2017-12-17.
- ^ Biography, Han Kang [доступ 2019-12-25].
- ^ Букераўскую прэмію-2016 атрымала Хан Канг з Паўднёвай Карэі, Радыё Свабоды, 17 траўня 2016, https://www.svaboda.org/a/27740232.html
- ^ Уладзіслаў Гарбацкі, Падарунак рэжымніку: Хан Канг, «Надыходзіць хлопец», Новы Час, 09-09-2021, https://novychas.by/kultura/padarunak-rezymniku-han-kanh-nadyhodzic-hlopec
- ^ Sunday meeting with Han Kang (한강) author of The Vegetarian (채식주의자), Korean Modern Literature in Translation, 11 June 2013, https://www.ktlit.com/sunday-meeting-with-han-kang-%ed%95%9c%ea%b0%95-author-of-vegetarian-%ec%b1%84%ec%8b%9d%ec%a3%bc%ec%9d%98%ec%9e%90/
- ^ 가만가만부르는노래.
|