Саколец
Выгляд
Саколец — колішняе места, паўднёвая фартэцыя Вялікага Княства Літоўскага. Знаходзіўся на месцы сучаснага ўкраінскага места Вазьнясенску.
На мяжы XIV і XV стагодзьдзяў вялікі князь літоўскі Вітаўт заснаваў пры ўпадзеньні рэчкі Мэртвавод ў Бог (Паўднёвы Буг) места-фартэцыю. Упершыню Саколец (Sakolecz) згадваецца ў сьпісе замкаў, складзеным па сьмерці вялікага князя ў 1430 року.[1]
У пазьнейшы час Саколец пераўтварыўся ў паўднёвы фарпост Рэчы Паспалітай, аднак урэшце фартэцыяй авалодалі запароскія казакі. Новыя гаспадары ў дачыненьні да места ўжывалі назву Сокалы.[2]
У 1795 року побач з Сокаламі расейскія ўлады збудавалі места Вазьнясенск.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Р. Ю. Кочкуров. История символов Николаевщины // «Гербоведъ» №57, С. 39—44.
- ^ Добровольський О. А. Литовська топоніміка на Миколаївщині (XV ст.) [1](недаступная спасылка) // Наукові праці. Науково-методичний журнал. Випуск: 1, Том: 4. ISSN 1609-7742
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Петрунь Ф. Ханські ярлики на українські землі: (До питання про татарську Україну) // Східний світ. — 1929. — № 2. — С. 170—187.