Перайсьці да зьместу

Спадарожнікі Марса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Спадарожнікі Марса, захаваная ўдзельнікам Red Winged Duck (гутаркі | унёсак) у 14:49, 3 верасьня 2017. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)

У плянэты Марс ёсьць два спадарожнікі: Фобас (грэц. φόβος — страх) і Дэймас (грэц. Δείμος — жах).

Абодва спадарожнікі круцяцца вакол сваіх восяў з тым жа пэрыядам, што і вакол Марсу, таму заўсёды зьвернутыя да плянэты адным і тым жа бокам. Прыліўное ўзьдзеяньне Марсу паступова запавольвае рух Фобасу, і ў выніку прывядзе да падзеньня спадарожніка на Марс. Наадварот, Дэймас аддаляецца ад Марсу.

Абодва спадарожнікі маюць форму, набліжаную да трохвосевага эліпсоіду, Фобас (26,6×22,2×18,6 км) некалькі буйней Дэймаса (15×12,2×10,4 км). Паверхня Дэймасу выглядае значна гладчэйшай за кошт таго, што большасьць кратэраў пакрытая тонкакрупчастым рэчывам. Відавочна, на Фобасе, бліжэйшым да плянэты і больш масіўным, рэчыва, выкінутае пры ўдарах мэтэарытаў, альбо наносіла паўторныя ўдары па паверхні, альбо падала на Марс, у той час як на Дэймасе яно доўгі час заставалася на арбіце вакол спадарожніка, паступова абложваючыся і хаваючы няроўнасьці рэльефу.

Наяўнасьць двух спадарожнікаў у Марса, больш чым за 150 гадоў да іх афіцыйнага адкрыцьця, выпадкова «прадказаў» Джанатан Сўіфт у адной з сваіх кніг пра Гулівера.

…унутраны выдалены ад цэнтра плянэты ў дакладнасьці на 3 яе дыямэтры, а вонкавы — на 5; першы абарочваецца ў прасторы за 10 гадзін, а другі — за 21,5 такім чынам, што адносіна квадратаў гэтых пэрыядаў вельмі блізкае да адносіны кубоў іх адлегласьцяў ад цэнтра Марса; гэта было пераканаўчым для іх доказам праявы таго ж закона гравітацыі, які кіруе рухам і блізу іншых масіўных целаў.

У яго часы Фобас і Дэймас не былі вядомыя, і пісьменьнік такім чынам сатырычна апісаў астраномаў Лапуты.

Адно з тлумачэньняў — тэорыя пра павелічэньне колькасьці спадарожнікаў пры павелічэньні аддаленьня плянэты ад Сонца. У Зямлі — адзін спадарожнік Месяц, у Юпітэра — чатыры спадарожнікі (вядомыя на той момант), у Сатурна — пяць. Адпаведна, у Марса павінна быць два. Калі ўлічыць, што на той момант лічылася, што паміж Марсам і Юпітэрам ёсьць плянэта Фаэтон, то ў такім «прадказаньні» мала чаго дзіўнага.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спадарожнікі Марсасховішча мультымэдыйных матэрыялаў