Усходнеславянскія мовы

Усхо́днеславя́нскія мовы — падгрупа славянскай моўнай групы у складзе індаэўрапейскае моўнае сям'і. Мовы гэтай падгрупы ўжываюцца на вялікай тэрыторыі Эўропы і Азіі ад рэкаў Прут, Днестр, Сан, Буг і Нёман да Балтыйскага мора, а таксама да Курыльскіх і Камандорскіх астравоў і ўзьбярэжжа Ціхага акіяну, ад Чорнага і Касьпійскага мораў і Каўказу да Паўночнага Ледавітага акіяну.

усходнеславянская група
Народнасьць беларусы, расейцы, украінцы, некаторая частка шэрагу народаў былога СССР
Арэал Усходняя Эўропа, Расея, Сярэдняя Азія
Лінгвістычная клясыфікацыя індаэўрапейская сям'я
Склад
Колькасьць носьбітаў прыкладна 240 млн
ISO 639-5: zle

Цёмна-зялёны — краіны, у якіх усходнеславянскія мовы маюць дзяржаўны статус
Дрэва клясыфікацыі славянскіх моваў.

Мовазнаўца Вінцук Вячорка зьвяртае ўвагу на тое, што ўсё больш дасьледнікаў (чэх Олдржых Гуер, беларусы Ян Станкевіч, Віктар Мартынаў ды іншыя) падзяляюць перакананьне, што некарэктна славянскія мовы з унутрымоўных прычынаў дзяліць на тры падгрупы (заходнеславянскія, паўднёваславянскія, усходнеславянскія), бо такі падзел напраўду ёсьць толькі геаграфічным і палітычным. Пагатоў, беларуская мова паходзіць наўпрост ад праславянскай, а не ад прыдуманай ідэолягамі Расейскай імпэрыі «старажытнарускай»[1].